Перайсці да зместу

Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І я гэтакі самы горды. Толькі-ж, як закон кажа, то і я пакланюся.

Антон. Хіба-ж што закон. Закон мушу споўніць. (Бярэ Ганулю за руку). Благаславіце нас, тата, на чэсны шлюб!

Васіль і Грыпіна. Мы тут!

Драўко. Барзджэй у ногі!

Васіль. Я гатоў! (Кланяецца).

Драўко (да Куксы). Гляньце, суседзе, ось, як у нас!

Кукса. Бачу. Вочы у мяне ня вылезьлі.

Драўко (дачцэ). А ты?

Грыпіна. Галава ня гнецца.

Драўко. Бач, якое зелейка! Праўда, я рад, што выпхну цябе з двара, менш клопату будзе… А ўсё-ж бацьку пакланіцца трэба, бо гэтак закон наказвае.

Грыпіна. Хіба што закон… (Кланяецца з Васілём).

Кукса. Божа вас благаславі!

Драўко. Божа вас благаславі!

Васіль. Цяпер вы на мне хоць усе клешчы пабійце, слова вам у папярок не скажу.

Драўко. За гэта я цябе палюбіў, што ты такі пакорны. Я ўжо трое клешчаў на табе пабіў, а ты ўсё карышся…

Кукса. Суседзе! Цяпер толькі чатыры.

Драўко. А ў мяне толькі шэсьць.

Драўко і Кукса (гукаюць). Людзі добрыя, будзьце ласкавы сюды! Вітайце нашых маладых.

Нічыпар. От і дзякуй Богу!

Кукса і Драўко (да яго). То гэта вас Сымон ня прысылаў?

Нічыпар. He!

Кукса і Драўко. Хто-ж вы такі?

Нічыпар. Я-ж кажу — так сабе, ніхто.

Драўко. Чаго-ж ты лезеш у вочы?

Кукса. Ішоў-бы ты сабе вон са двара, ды і годзе!

Нічыпар. І пайду!

Кукса. А мо яшчэ жаніх прыедзе?

Драўко. Можа яшчэ жаніха пачакаць можна?

ЗЬЯВА ДЗЕВЯТАЯ.

ТЫЯ САМЫЯ ды пісар СКАКУНЕЦ.

Скакунец. Няма чаго чакаць, ня прыедзе.

Кукса і Драўко. Як?

Скакунец. А так. Бо гэта-ж я лісты да вас напісаў, от гэтаю рукою,

Кукса і Драўко. Каб вас чэрці пабралі!

Гануля (да Куксы). Годзі, татачка, ужо гневацца. Мусіць гэтак Бог хацеў.