ЗЬЯВА ЧАЦЬВЕРТАЯ.
Нічыпар (вышаўшы з за хаты). Пабачыма тыкеля, што з гэтага выйдзе. Як давядзецца мне добрым хлопцам у прыгодзе памагчы. Дзякуй ім і пачаставалі і грошаў абецаліся даць аж дзесяць рублёў.
ЗЬЯВА ПЯТАЯ.
Драўко (выбягаючы з свайго двара). Будзьце ласкавы! (хапае яго за рукі ды цягне да сябе).
Нічыпар. Чаго гэта вы так да мяне прычапіліся?
Драўко. Гэта-ж вы ад Сымона. А я зараз дагадаўся.
Нічыпар. Чаго-ж гэта дагадаліся?
Драўко. Будзьце ласкавы зьбірацца.
Нічыпар. Куды-ж мне так сьпяшыцца?
Драўко. У маю гасподу.
Нічыпар. У вашу гасподу?
Драўко. Ужо, як трэба, усё гатова.
Нічыпар. Я ня кончу дзела ад аднаго слова.
Драўко. Я ўжо з папом згадзіўся.
Нічыпар. То ягомасьць пасьпяшыўся.
Драўко. Адно толькі слова ды марш да шлюбу. Мы даведзём дзела зразу да канца.
Нічыпар. Пасьпеем, пасьпеем!
Драўко. Перакусілі-б больш-менш.
Нічыпар. Я ўжо пад‘еў, як на вясельл!.
Драўко. Яшчэ-бы зьелі буракоў, зьелі кашы…
Нічыпар. Ня ем я буракоў, ня ем я кашы.
Драйко. Хадзем, ня баўмася! — ў царкву пара.
Нічыпар. Значыцца, паеўшы з Богам са двара?
Драўко. А чаго-ж тут адкладаць?
Нічыпар. Мо-б да заўтра паждаць?.. Пасьпеем.
Драўко. Калі пасьпеем? як пасьпеем?
Нічыпар. А вы хто такі будзеце?
Драўко. Драўко.
Нічыпар. Ці бачыш! Якое дзіўнае прозьвішча.
Драўко. Так ад бацькоў засталося… Ну, хадзем ў хату.
Нічыпар. Не, вынясьце сюды добрую чарку гарэлкі, я выпью дзеля сьмеласьці.
Драўко. Сюды? Ну, што зробіш! (У бок). От штукар! (Пабег на двор).
Нічыпар. Хаця-б мне не забыцца, аб чым гэта мы з хлопцамі умовіліся…
Антон і Васіль (са сваіх двароў). Нічыпар! дзяржыся!
Нічыпар. Яшчэ дзяржуся!
Драўко (выбягае). Выпівайце ды закусывайце! А я для таго зразу дагадаўся, што вы ад Сымонкі.
Нічыпар. Дагадаўся?