Перайсці да зместу

Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Васіль. Бог ведае, што ты, Антон, гаворыш. Паўзірайся-ж на яго: ці ён да канакрада падобен?

Антон. Ён так. Запраўды можа вар‘ят.

Нічыпар. Гэткае самае здарэньне мне было летась на Вялікдзень… Так сама выпіў я дзьве чаркі з кумам Пятром.

Васіль. А ведаеш што, Антон? Гэта-ж як раз будзе такі чалавек, як я табе казаў, які нам патрэбен. Ні ён нікога тут ня знае, ні яго ніхто.

Антон. А ты што думаў? Праўда! От будзе камэдыя, так камэдыя?

Нічыпар. Мо вам трэба на што ліхое, то шукайце сабе другога.

Васіль. Ды не! Мы не такія людзі, каб вас на ліхое падмаўляць.

Антон. Дзяўчаты! Хадзіце сюды, годзе вам хавацца.

Гануля і Грыпіна (прышлі). Хто гэта?

Васіль. Ня ўзірайцеся, пасьля пазнаеце! Чалавек з чужога боку.

Нічыпар (да дзяўчат). Як гэта вышаў такі нейкі інтэрас, то і не разьбяру?.. Вось дзіва! Няхай-бы, скажам, пьяны быў, ці што такое, а то уважайце адно: выпіў ўсяго дзьве чаркі з кумам Пятром, — толькі яшчэ сонейка заходзіла…

Антон. Хадзем ад гэтуль, бо тут не бяспечна — ды там ужо аб усім паталкуем.

Нічыпар. Гісторыя ды годзе… Ну, хай бы пьяны быў…

Гануля (да Антона). Да вы нам толкам кажыце, што эта вы задумалі?

Антон. Няхай цябе парупіць!.. Хадзем тымчасам!

Нічыпар. Кажу-ж вам толкам: выпіў я з кумам Пятром… (Антон, Нічыпар ды Гануля пашлі).

ЗЬЯВА СЁМАЯ.

ГРЫПІНА ды ВАСІЛЬ.

Васіль. От, ты ўсё казала, што я баязьлівы ды благі, а ты бачыш, — от, ужо работа ў нас кіпіць.

Грыпіна. Цаца, цаца! Давай, я цябе па галоўцы пагладжу!

Васіль. Цюцьку пагладзь, а я чалавек!

Грыпіна. А ты-ж, мой цюцька! (Рагоча; пашлі).

ЗЬЯВА ВОСЬМАЯ.

Драўко (ізде сагнуўшыся з калом). Каб мне малатка ў руцэ ня ўртымаць, каб мне пяткі да касы ня прыварыць, каб мне крэсіва не загартаваць, калі я ізноў ня бачыў сваімі вачыма ад гэтага Антона з суседавай Гануляй. Таго самага Антона, што аб ім Кукса кажа, нібы то ён бабскага роду