Перайсці да зместу

Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кукса і Драўко. Ну?!

Скакунец. Ня нукайце, не павязе… А папробуйце сьцебануць, то яшчэ стане брыкацца.

Кукса і Драўко. Галаву дурыце, дый годзе!

Скакунец. Скажыце мне, дарагія мае прыяцелі: як вы зьбіраецеся ў дарогу, ці каней трэба дагледзіць?

Драўко. Хто-ж гэтага ня ведае?

Кукса. Не дагледзіўшы, не паедзеш!

Скакунец. І аброку даецё?

Драўко. Як не дасі аўса — не паедзеш, не пабяжыць.

Кукса. Няма чаго казаць — прыстануць.

Скакунец. Значыцца — тпрру!..

Драўко і Кукса. А няўжо-ж — тпрру.

Скакунец. От вам і ўся хвізыка. Дагадаліся?

Драўко і Кукса. Не!

Скакунец. Так слухайце-ж, я вам расталкую усё па-парадку.

Драўко і Кукса. А пісьмы нашы як?

Скакунец. Цяпер я пайду да хаты, паабедаю ды лягу адпачыц.

Драўко. Што гэта вам замарудзілася? На зьдзек нам, ці як?

Кукса. Нічагусенька не разьбяру.

Скакунец. Аднак будзьце здаровенькі. Заўтра, калі не забуду, то прынясу вам пісьмы.

Драўко і Кукса. Такі да заўтра чакаць?

Скакунец (узіраецца на іх). Бач, якія ня хітрыя! Ну, як бачу, з вамі недалёка заедзеш: ці вы такія сапраўды, ці вы дурняў робіце? Ці-ж такі вы зусім не дагадаліся?

Драўко. Я — не, — я зусім недагадлівы!

Кукса. А мне пажуйце ды ў рот улажыце, я й тады не дагадаюся. Хіба скажаце: „еш!“ А не, то так і буду стаяць разьзявіўшы рот.

Скакунец. Ці-ж праўда?

Драўко. А так, так! Ён у нас такі!

Скакунец. Значыцца, гаварыць па-просту.

Драўко і Кукса. А ужо-ж! Лепш па-просту.

Скакунец. Як проста, так проста. Заплаціце мне то й пісьмы зараз будуць.

Драўко. Трэба-ж было казаць адразу!

Кукса. А то зьвярнулі няма ведама куды — на каней ды на авёс.

Драўко. Ды на нейкую хвізыку.

Скакунец. Таксу маю ведаеце?

Драўко і Кукса. Якая-ж яна?

Скакунец. Перш была па пятаку, цяпер па дваццатцы. Бо цяпер усё падаражэла.