Перайсці да зместу

Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кукса. Але-ж. С крышталам. Крыштал з разьбітых шклянак таўчэ ды дабаўляе ў табаку, каб… каб шчыпала у носе…

Драўко. От штукар чалавек, трэба да ўсяго розумам дайсьці! А як-жа у вас новае верэцяно?

Кукса. Чыркае сяк-так.

Драўко. Чыркае?

Кукса. Ага, чыркае. А я ўжо, суседзе, часам думаю сабе: ці не стаяць нашы хаты на такім грунце, што ён гэтакі урадлівы на гэты бабскі род. (3 Драўковага двара чутно сабакі гаўкаюць).

Драўко (шпарка падбегае да свайго плоту ды заглядае ў двор). Сабакі загрызуцца. Ось ужо і Васіль вярнуўся (гукае). Ідзі-ж, ідзі да кузьні, няма чаго пераміргвацца.

Кукса. Ці-ж і ён туды?

Драўко. Не, цяпер ужо не уважаю, а перш трохі стрэляў… Толькі мая Грыпіна да яго…

Кукса. Гарыць?

Драўко. Полымям гарыць.

Кукса. Гэтак і мая Гануля да Антона, толькі не на такога папала.

Драўко. Не давайце веры.

Кукса. Бабаў прост цярпець не можа.

Драўко. А я-ж вам кажу: не давайце веры. От за Васіля то гатоў галаву на кавадле палажыць. Няхай-то адно катора дзяўчына заверне ў кузьню, — так ён зараз жалезнага ражня нагрэе ды проста ў вочы й суне.

Кукса. Не давайце веры.

Драўко. Што вы ведаеце!

Кукса. Кажу, не давайце веры!

Драўко. Расказывайце сабе, калі хочаце.

Кукса. Ох-хо-хо! За што на маю галаву такая бяда звалілася! Яна патаўкла маю душу, як пшаніцу ў ступе, на крупы падзерла маё сэрца.

Драўко. Няхай бы сабе дзерла, — гэта яшчэ паўбяды… А тут як абцугамі сьціснула табе душу ды пілуе, як сталь тупым напільнікам… (Чутно на дварэ рагочуць). Далі-Бог, Грыпіна ужо некуды выкрадаецца! Дзе-б мне кала папасьці? Пачакай-жа, я табе дам грыбы (вырваў калок з плоту ды бяжыць у двор).

Кукса. Ці не пайсьці мне у млын, заснуць крышку?

Антон (згледзіўшы Куксу, крычыць на Ганулю). Пашла! пашла вон з млына! Няма табе тут работы!..

Кукса. Ай, удалы Антон! (да Ганулі). Пацалуй яго Гануля, то ў яго зараз злосьць адыйдзе. (Рагоча).

Антон. Калі вы гаспадару, гэтак яе будзеце падучваць, то я зараз рашчоту папрашу. (Кукса, сьмяючыся, йдзе за млын).