Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лачкі, кідаць у ваду і глядзець, як да ўсяго абыякавая вада нясе іх на сабе. Так можна сядзець доўга, пакуль ня стане холадна й ня прыдзе аднекуль брат. А там будзе ноч, будзе гарэць агонь, пасьля патухне. А там пазавуць свае ў горад куды-небудзь скакаць перад публікай у кафэ, і там будзе зусім іншае…

Яна паволі ўстала і, праціраючы заспаныя вочы, як п'яная, ківаючыся ў бакі, вышла з-за будкі. І пашла да рэчкі, ціха й паважна ступаючы босымі нагамі па нізкай траве, і перад сабою ўбачыла Андрэя. Гэта было для яе звычайным бачыць людзей на беразе і нічога ёй гэта не сказала. Яна, з абыякавасьцю да яго падышла да вады і села. Андрэй нагнуўся з парэнчаў недакончанага мосту й стаў глядзець на яе твар. І пасьля таго, што ён перажыў за апошнія два дні, тое, што ўбачыў ён, нейк аглушыла яго нечаканасьцю. Твар у гэтай дзяўчыны быў прыгожы і яшчэ прыгажэйшы ад таго, што быў смугляны. Толькі ня было ў ім таго, што здалося яму й што відно было тады вечарам, як скакала яна. Ён чакаў угледзець тут тое, што было-б надзвычайнае, а тут была толькі вялікая прыгожасьць, і толькі нейк узьнепакоіла яго ў ёй хітра-жаночая, чуць прыметная ўсьмешка. Толькі, як ішла яна, тады