Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прычыны, хоць і далёкай, — з нейкага кволага гультайства.

Цяпер доўга стаялі яны пры горадзе і часта яна хадзіла туды глядзець балет у музычных спэктаклях. І чым больш бачыла яна там бляск сцэны, тым больш імкнулася яе істота быць душой гэтага і нейк нават падняцца над гэтым, стаць цэнтрам гэтага перад публікай, і была ў яе нейкая незадаволенасьць, калі на яе ўсе глядзелі там і яна адчувала, што гэта глядзяць на яе хараство…

Цэлую тую ноч яна не магла заснуць пасьля свайго танцу на беразе рэчкі і, раніцаю правёўшы сваіх у горад, яна сумная вярнулася да сваіх будак, і была ў яе нейкая як-бы злосьць, што яна адна й няма каму тут глядзець на яе. Амаль цэлы дзень праляжала яна за будкаю на сонцы і нічога ёй ня думалася, пасьля нейк мучыла адзінота; і гэта было няпрывычна, бо адзінота-ж была заўсёды ў паплавох і палёх…

Яна раней чула, як брат яе доўга сьпяваў сам сабе ціханька нешта і моцна пляваў курачы, пасьля чула, як з нейкім ён гаварыў, далей адышоўшыся, пасьля стала ціха… Ёй уздумалася пайсьці на бераг рэчкі, сесьці там, пакул яшчэ сьвеціць сонца, рваць там траву ці лісьце, разрываць на дробныя кава-