Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паехала. Тады стала ясна яму, які смутак вялікі ў яго па ёй.

— Тут учора адна вельмі-ж скакала.

— Тая яшчэ тут.

— Не паедзе?!

— Паедзе зараз. Яна скакаць і сьпяваць добра можа. Ого! Хто лепш за яе скача! У горадзе так ня ўмеюць скакаць, і яна паедзе туды. Яна артысткай хоча быць… Гэта сястра мая, Нонна…

Апошнія словы сказаў ён з нейкаю гордасьцю, а Андрэй успомніў, як летам езьдзіў ён у горад купляць патрэбныя яму кніжкі, быў у тэатры і бачыў там на цеснай сцэне танец, шырэйшы за ўсякія дзікія прасторы.

Цыган нешта засьпяваў сабе пад нос, а Андрэй пачаў рваць вяршкі з аеру і кідаць у ваду.

— Слаўная дзяўчына, — сказаў ён раптам, ня ведаючы, што яму гаварыць.

Цыган з-пад ілба нейк непрыветліва глянуў на яго, і голас яго перайначыўся, стаў нейкім трохі варожым:

— А табе што?

— Мне што?

— Але.

— Што-ж мне!? Мне нічога. Хіба я павінен гаварыць, што яна няслаўная, калі яна слаўная,