Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачуцьці

I

На тым беразе гараць агні і чутно, як там не нечым іграюць. Суха неяк выбіваюць такт кароткія зыкі і будзяць над зямлёю гульлівасьць. Пры агнёх варушацца постаці людзей, яшчэ зусім ясныя ад ружовага вечару. Яшчэ й стук нейкі чуцён і добра відно, як каля пярэдняе палатнянае будкі трое людзей ні то гэта памагаюць музыцы, ці то самі поўны ёю: дробна ляскаюць яны ў такт ладонямі рук… Нехта крычыць, нехта як-бы плача — можа гэтв якая балотная птушка ўзьнепакоілася ад людзкога шуму… І ўсе гэтыя зыкі напаўняюць змрок васеньнгяа вечару і аддаюцца рэхам у прырэчных паплавох…

З гэтага месца відны яшчэ далёкія і блізкія хутары і вёска, — лясы далёка, чуць відны сіньню на даляглядзе, і толькі нізенькія кусты лапінамі ўкрываюць паплавы…