Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб апусьціцца на зямлю, чаму ня ўпасьці яму проста, як стаяў? І чаму яму канечне трэба падаць?!

Бяляк азірнуўся на кусты і плюнуў у бок, бо было яму прыемна пляваць. Карась абцёр нож аб шыю Буланага і зноў папрабаваў пальцам яго вастрату.

Канчаўся дзень.

Буланы абсунуўся неяк наперад, ткнуўся мордаю ў зямлю…

За кустамі ляжала дарога. Была яна шырокая й шэрая, і неяк яшчэ белая на фоне васеньняй зелені, вясёлай пустаты іржышча ды задуменнасьці чорнай ральлі. Гэта яна, раней трохі, гэтым сваім выглядам весяліла вочы двух чалавек.

Цяпер яны, блізка тут, зьдзіралі з Буланага скуру.

А па дарозе, шэраю масай, праехалі конна сотні шэрых людзей… Адзін, што меў у той час уладу над чужымі настроямі, уздумаў раптам, што існуе на сьвеце вясёласьць неабдымная, нястрыманая, радасьць нявымераная. Ён падняў угору руку, патрос ёю там, пасьля раптам ускінуў яе яшчэ вышэй, як-бы гэта піхнуў ёй у гору некі цьвёрды, як дыямэнт, жмут,