Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ўсё дзьмуў ды дзьмуў вецер, і ўсё ясьней і ясьней рабілася на зямлі ад яснага неба, бо зусім зышлі хмары.

Яны ўдвух падышлі да дарогі. Раптам вышлі да яе праз кусты. А там відаць ужо была вёска, а за ёю бегла далёка іржышча.

— Хто яго ведае, — сказаў раптам Бяляк, — от неяк не разабраць, як паглядзіш — ці гэта восень, ці вясна.

— Дай закурыць, — адказаў Карась.

Пры дарозе на каменьнях яны селі і пачалі курыць. Курылі сабе паціху, курылі, а пасьля ўсталі ды зноў пашлі шукаць Буланага. І можа гэта ад таго, што спакойна на каменьнях пакурылі яны, прапалі ў іх сьляды злосьці на Буланага за тое, што ўцёк з-пад нажа, і на саміх сябе, што няспрытна кожны рабіў тое, што трэба.

Так і шукалі Буланага.

Знайшлі яны яго за кустамі каля дарогі. Ён стаяў на некай пакарпанай ральлі і выгрызаў нешта з аднаго месца, — можа да смаку яму прышлася халодная трава, зьедзеная раней каровамі. Ён не даваўся ім — яны зноў прабудзілі ў ім некую, аб нечым і ад нечага, трывогу, і ён кінуўся бегчы, а пасьля як-бы раздумаўся; адчуў раптам, што ногі неяк дрыжаць і слабыя,