кепскага; яно ёсьць, то што тут больш гаварыць, — і добра…
Можа гэтая агульнасьць зьвілася ў процэсе жыцьця. Можа яе дало тое, што рабілі яны ў жыцьці. Хоць рабілі яны адно й тое не адналькова. Работа была адна, і можа гэта самае важнае…
Карась рабіў так: калі дасьць ён нажом каню ў грудзі, то значыцца конь скора кончыцца, і гэта ніяк неяк ня ўспрымалася: вецер шуміць сабе, за ўзгоркам дарога маўчыць, а там нехта праехаў, вечарам сонца заходзіць, а я каня кончыў — ну, то што тут такога?!
От так гэта тады Раман Драгун пяньчук той калоў, а пасьля аб Буланым думаў. Дык у гэтага ўсё жыцьцё было такім. Ня было нічога ні ніжэйшага ні вышэйшага, нават як-бы патрэбнага і непатрэбнага. Усё было роўным, усё было на сваім месцы. Б'ю коні — бо гэта мне патрэбна, каб жыць… І сьлёзы не зьяўляліся ні радасьцю ні тугою — гэта тое, што з вачэй льецца…
Можа і зьяўлялася што ў яго, што абуджвае пачуцьцё аб выяўленьні ў сьлёзах радасьці, ці смутку, але дні йшлі, плылі сабе, і ўсё плыло, рабілася, варушылася. Пускаўся ў дзела амаль кожны дзень нож, прывыклася бачыць цёплую кроў, таксама як прывыклася бачыць, што ва-