Буланым і на Каштане вазіў гной, а вецер сьвістаў у вушох. Была восень, разьбівалі гной, птушкі ляцелі.
І раптам зноў засьвістаў Раман Драгун:
— Фюй фіць.
А пасьля захацелася яму засьпяваць, ды ня мог прыдумаць ён песьні. І ўжо неяк як-бы дзівіўся — як гэта ён мог думаць аб усім тым, аб чым нядаўна думаў. Што гэта-ж Буланы стары, дык таквеле бяды: папрацаваў на ім некалькі год, даў ён карысьць, а гэта будзе добрая шкура — матэрыял добры, значыцца…
А Буланы йшоў сабе паволі і ня думаў і ня ведаў, што над яго галавою ў чужой галаве некалькі раз зьмяняліся настроі. Буланы адчуваў сабе шыр мокрага, сьнежнага поля, раздуваў свае старыя ноздры, трохі, нават, як-бы гэта прыпамінаючы лета, памахваў аблезлым хвастом, ды ўсё йшоў.
Усё йшоў ды йшоў.
IV
Маўкліваю дарогаю паволі прышоў дзень. Перш думаў ён нешта над соннаю вадою рэчкі і слухаў. Пасьля азірнуўся і ўбачыў: у шэрым холадзе маўчала зямля. Застыў яе смутак белаю мерзлатою і падышоў ужо да мяжы