Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трохі за восень трава. Дык тады і ўявілася яшчэ, што гэта і хаты там скрозь стаяць, і людзі там, і вакол ходзяць, і дарогі пад мокрым сьнегам ляжаць, і ўсё гэта-ж прывычнае і блізкае. Гэтае ўяўленьне прывычна і натхнёна заўладала раптам пачуцьцямі зусім і цераз глыбіню істоты разагнала папярэднія думкі, і тады ўжо ясна адчулася: дык Буланы гэта стары, яму ўжо канец падыходзіць. Гэты канец прыдзе, зробіцца неяк, адыйдзе, а я пра яго забуду, а сам буду жыць, бачыць усё. І ня мной гэта ўсё зроблена і ня мной будзе перароблена.

І раптам, як бунт некі, выбухнула вастрата думкі: „А ці не павінен я ў гэтым рабіць што? Чаго-ж гэта еду я спакойна, калі вакол так?“

Але гэта думка засталася няскончанай і нават зусім не сформаванай, бо раптам прыпомніў неяк, што заўтра нядзеля, і пры гэтым уявілася, што ўсё будзе такім, якім будзе.

А пасьля зноў зьяўляцца стаў нейкі непакой, як-бы ад таго, што Буланаму падыходзіць канец.

— Чорт яго ведае, от разьбярыся тут, — сярдзіта плюнуў Раман Драгун і ткнуў Буланаму заднікамі ботаў пад чэрава.

Гэта работа навяла яго на звычайнае, і зьявіліся новыя думкі аб тым, як гэта ён на