Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ат, якая гэта зіма, — адказаў Янка Самахвал, ня думаючы, да яго гэта гавораць ці не, — хіба гэта сьнег, — гэта гразь, а ня сьнег.

Раман Драгун угледзеў каля плоту трухлівы пяньчук, летам яшчэ прывезены ім з лесу і падумаў: „От валяецца, яшчэ горш згніе. Трэба пасеч — то згарыць у печы“.

Тады пашоў у сені, узяў сякеру й пасек пяньчук, а пасьля гэтага сказаў сам сабе:

— Карысьці з каня няма жаднае. Ня будзе на весну ім рабіць як усё роўна. Прадаць яго трэба, хоць ты што хочаш.

І ўжо, як седзячы за сталом, засыпаным хлебнымі крошкамі, еў, усё думаў, якую гэта цану за яго прасіць. А пасьля паволі і нек асьцярожна закурыў, сеў на Буланага і паехаў за пяць вёрст.

Там нейкія людзі, у доўгіх крамных сьвітках і чорных кажухох, падперазаныя шэрымі й чырвонымі паркалёвымі паясамі, з бародамі і без бародаў — доўга тузалі Буланага, абмацавалі яго, праганялі паміж вазоў, ляпалі па ім рукамі й пугамі, крычалі нешта ў яго перад мордай, пасьля таксама ляпалі па плячох Рамана Драгуна, тузалі й яго, білі па руках і ўсё трасьлі галавамі. І, нарэшце, зусім пакінулі й Буланага і Рамана Драгуна. Пасьля яшчэ па-