Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таго, хто не гаварыў і не стаяў на вуліцы, а толькі бачыў усё гэта праз вакно. Так вышаў на вуліцу Костусь-муляр, які ніколі ня меў сваіх коняй і ня цікавіўся імі, але мог гаварыць аб іх колькі хочаш. І ў зьвязку з тым, што раптам вышаў на вуліцу Костусь, у сьпешным парадку зьявіліся і іншыя, бо была ў іх цікавасьць да ўсяго таго, што-б дзе ні рабілася і ні гаварылася.

І гаворачы аб Буланым і трохі думаючы аб ім, думалі і аб многім іншым: гледзячы на вылезшую шыю Буланага, Янка Самахвал быў падумаў: „Галава ў мяне вельмі-ж сьвярбіць, трэба будзе пайсьці ў суботу ў лазьню“.

І ў зьвязку з лазьняю і суботаю падумаў аб тым, што гэта-ж пасьля суботы будзе нядзеля, а тады пойдзе ён аглядаць новую малатарню, якую прывезьлі за 40 вёрст з саўхозу і паставілі ў Юрасевым гумне. І ні то, што ў гэтым самае важнае, але ўсё разам узятае — і лазьня, і субота, і малатарня, і гаворкі, якія пры гэтым будуць вясьціся, — нешта блізкае і патрэбнае. Юзік-жа, гледзячы здалёк Буланаму на галаву між вушэй, падумаў: „Чаму гэта ў яго нек зеленавата там? Ці гэта ён у некую цьвіль упэцкаўся, ці гэта шэрсьць ад старасьці ў яго такая стала“.