Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напаіў каня, назграбаў у саду лісьця і, не заходзячы ў хату, пашоў у Мітрафанаву хату і там глядзеў, як Павал ужо сядзеў на пасьцелі і з замілаваньнем слухаў усё, што гаварылі.

Макей Пілат расказаў там, як поп, выракшыся веры, пад'ехаў з ім аж у самую вёску, нават палуднаваў у яго, і пасьля пашоў некуды. Расказаў яшчэ аб тым, што як зграбаў ён лісьце, дык вельмі-ж прыстала яно да травы і трудна яго граблямі ўзьдзіраць.

Пасьля гаворкі ішоў ён дадому позна, ужо ён супакоіўся пасьля ўсяго, ужо нават адзнакі нейкай вясёласьці сталі зьяўляцца ў яго. Былі яшчэ адзнакі нейкай гордасьці таго, што як-бы перамог ён суд, нейкія ўстановы, нейкія ўстанаўленьні. Ці то гэта абышоў іх, нейк паказаў сябе перад імі…

X

Сьвяціла сонца і было холадна. Зямля была мерзлаю і шэраю, і холадны жвір, рассыпаны на вуліцы, навяваў уяўленьні аб вясёласьці зямлі і яе глыбокадумнай маўклівасьці. Высахшы мох, ня страціўшы свайго зялёнага колеру, вабіў да нейкага разгляданьня ўсяго, да думак аб усім.

Павал паволі абтыкаў гэтым мохам вокны знадворку і сьцены. І думалася яму аб тым, як