Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— От што, брат ты мой, — сказаў Макей Пілат, — на табе чатыры рублі, заплаці імі штраф Андрэю за тое, што біў ты яго, ды не цягайся ты па судох, няхай на вас агні з вашымі судамі. Спакайней будзе, няхай яна згарыць гэтакая работа. Не цягайце вы мяне па гэтых судох, няхай з вас жылы павыцягвае…

Ён палажыў чатыры рублі на лаву і са злосьцю й крыўдаю на Зьмітра пашоў з сяней. Зьмітрок памкнуўся спачатку аддаць яму назад гэтыя грошы, але таго ўжо ня было, і ён палажыў грошы сабе ў кішэню.

А Макей Пілат сказаў дома дачцэ Ганне:

— Сягоньня здох малы кабан.

— Няўжо?! — перапалохалася Ганна.

— Значыцца, так, — растлумачыў Макей Пілат, — што меў я, думаю сабе, валачыцца па іхніх судох, то няхай лепш маё пяройдзе. Думаў купіць за гэтыя грошы кабана а вышла — няхай Зьмітру яны праз бок вылезуць…

І ён расказаў усю справу.

Ганна сьперш крычала на яго, пасьля зарагатала з яго, а ён, апусьціўшы галаву, вышаў з хаты. Было яму і крыўдна, і нядобра нейк, і брыдка. Была злосьць на Зьмітра й Андрэя. Сам ня свой прахадзіў ён да самага змроку па дварэ; з нейкаю нязграбнасьцю ў руху сваім