Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я знаю, што няможна, але папрабую зрабіць, каб было можна. Што з гэтага выйдзе!

— Я пазаву міліцыю! — крычаў чалавек.

— У гэтым і ўвесь сэнс! — крычаў Парфір Кіяцкі.

А тут ужо зьявіліся аднекуль жанчыны. Адна прашла міма яго, і ён адчуў, як у яе нядобра пахне з роту. Гарманісты рэзаў ужо нешта востра гульлівае і тупое настроямі, якія яно навявала. Жанчына ўжо йшла, узяўшыся ў бокі, стукала моцна нагамі, старалася рухам сваім узбудзіць мужчын. І ў тахт музыкі й стуку ног выкрыквала п'яныя словы:

Так Манька, так Манька,
Так і я рабіла —
Свайго мужа шанавала,
А чужых любіла!..

— А ці быў у цябе муж? — чуўся голас.

— У яе што ноч, то й муж, — адказаў нехта вясёлым крыкам.

Парфір Кіяцкі тупнуў нагою й пашоў усьлед за жанчынай. Яго прыпыніў чалавек, што махаў рукамі перад людзьмі, жадаўшымі сваёй воляй ці без яе замяніць капэльлю музыкі.

— Чалавек вы шырокі, — гаварыў ён Парфіру Кіяцкаму ў самае вуха, — шырокіх людзей я люблю. Апрача вашай шырыні, бачу ў вас чалавека