Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я йшоў сюды, нічога тут я не знайду, апрача халоднай, напудранай абыякавасьці да мяне. І тады ўжо, з нейкай неміласэрнай помстай да самога сябе, пачаў Парфір Кіяцкі разглядаць гэтага чалавека. Гэта як-бы даўся ён нечакана ў якую перашкоду — тут ашукалі цябе, то йдзі шукай далей, але раней знайдзі надзею на адшуканьне…

— Ш-ш-ш… — зашыпеў чалавек і растапырыў рукі.

Каля самай сьцяны за столікам адбыўся нечаканы рух рознастайных постацяй і з адчыненых дзьвярэй суседніх каморак вылазіць пачалі і сумныя, і радасныя твары. Чалавек махнуў рукамі, і за тым столікам, дзе кагадзе заварушыліся рознастайныя постаці, стройна і дзіка гранулі зыкі. Былі яны не падобныя на звычайныя, на прывычныя, і вельмі з самага пачатку нек ні то прыглушылі Парфіра Кіяцкага, ні то прымусілі яго падумаць аб мізэрнай, але сытай пакорнасьці і агіднай дурнаце моцнага. Пасьля-ж агарнула яго нейкая цікавасьць, несьвядомая і цяжкая. І ўжо ў яго скончылі моцную работу пачуцьці, і думкі пачалі высьвятляць тое, што рабілася вакол.

Чалавек усё стаяў і памахваў рукамі, а тыя за сталом выконвалі польку ці марш. Было іх