Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

найлепш і патрабней за ўсё не забягаць далей гэтага тротуара наперад і не аглядацца зусім назад, а бачыць пад нагамі кавалак тротуара ды перад сабою гэты дурны й вясёлы твар. Парфір Кіяцкі адступіў на адзін крок назад і, гумарыстычна пакланіўшыся тоўстаму чалавеку, весела сказаў:

— Дазвольце сказаць вам аб сабе: я — Парфір Кіяцкі!

— Ага, — сказаў чалавек і пачухаў у нерашучасьці бародку.

— Так, так, я — Парфір Кіяцкі.

— Што вы мне гэтым хочаце сказаць?

— Тое хачу сказаць, што хачу сказаць і што сказаў ужо.

— Дзякую вам за ваша слова і бывайце здаровы.

Чалавек зьлёгка адапхнуў аб сябе Парфіра Кіяцкага й пашоў далей, раскачваючыся трохі, мусіць ад свае цяжкасьці, у бакі. Парфір Кіяцкі пастаяў трохі на адным месцы й сказаў сам сабе:

— Чаго я пайду дадому? Гэта раз. Чаго я буду стаяць тут? Гэта два. І куды мне ісьці? Гэта тры. Значыцца, тры пункты я маю.

— Што вы кажаце? — запытаў яго нейкі маленькі чалавечак, што йшоў міма з нейкімі бе-