Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Што гэта цяпер адчувае дзядзька“, першы раз у жыцьці зьявілася ўпартая думка ў Мітрафана, і ўжо тады ўсё ва ўсёй істоце перамяшалася, а ў вушох стаяла музыка. Яна як-бы хацела нешта сказаць і не магла, не магла выявіць таго, што трэба было ў гэтую хвіліну, а выяўляла нешта іншае. От была яна сама сабою, і мусіць гэта, хто слухаў яе, усякі пасвойму яе адчуваў…

Пасьля, як ішоў ужо Мітрафан палявою дарогаю, быў у яго нейкі надзвычайны настрой, што мала калі з ім было. Тое, бачанае за горадам, пакінула пасьля сябе востры сьлед, і тут па гэтаму сьледу пашло ўсё тое, што было ўжо вакол яго па дарозе. Ясным рабіўся дзень — пачало выглядаць сонца, і тады прыпомнілася, што гэта-ж яшчэ зусім рана. Ціха ляжала поле, відзён быў ззаду горад, а тут блізка, пад нагамі, ляжала вільготная зямля. Ізноў прыпомніўся хворы дзядзька. Ізноў паўстала пытаньне: „Што гэта ён цяпер, аб чым думае? Можа гэта трэба пагаварыць з ім, пагаварыць іначай, ня так, як усё жыцьцё гаварылася“. І ўжо ідучы думаў толькі аб дзядзьку, з цьвёрдай упэўненасьцю, што трэба, прышоўшы дадому, пагаварыць з ім.

Дарога была няроўная — то паднімалася на ўзгорак, то зьбягала ў лог; а з узгрокаў відаць