Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ведаеш што, жонка, — пачуўся раптам грубы й шырокі голас за сьцяной, у суседняй кватэры.

— А што, — адказала нэрвовым голасам жанчына.

— Каб на яе ўпадкі, каза ў хляве ўгразла, — зноў сказаў мужчына.

— Ну?! — перапалохалася жанчына, — то чаму-ж ты выцягаць ня йдзеш.

Пачуўся грубы рогат і пасьля зноў словы:

— Дурная ты: каза, каб ты й хацела, ніколі ня ўгразьне. Чорт яе нават ня ўтопіць, каб, скажам, прышлося.

— То на што ты мяне палохаеш дарэмна, гад ты печаны!..

І жанчына заплакала. Чутно было, як яна сярдзіта нечым стукнула.

— То чаго ты плачаш?

— Чаго плачаш?! Жыць спакойна не дае, заўсёды перапалохае, дый чаго плачаш!

— То гэта ты гэтага плачаш!

— А чаго! Табе нічога ня трэба, ні казы ні шмазы, раскідака чортава.

І зноў, яшчэ больш горка, заплакала жанчына.

Віктар Зеніч ведае, што гэта ад вясёлага настрою пацьвяліўся з жонкаю сусед, сталяр Арсень Грабіч, і цяпер сам ня рад, бо жончыны