гую. Пасьля прашоў два разы з кутка ў куток і стаў напроці вакна. І адчуваў, як у галаве яго формуецца нешта шырокае й цяжкое, якое, ці то гэта прыназначана давясьці да канца некую важную работу з ім, ці то проста, каб мучыць яго. Як-бы гэта й думкі там зьбіраліся й нешта іншае, што некалі было і што яны цяпер зноў цягнуць за сабою. Пачало нешта раптам ціснуць у лоб, хацелася спаць, але ведаў, што не засьне. Так стаяў і думаў. Думкамі стараўся скомбінаваць усё тое, што вакол, зрабіць з яго цьвёрды і малы жмут, каб лепш зразумець яго, каб лепш і беспамылкова вызначыць яму месца, калі яшчэ ўмесьціцца яно ўва ўсякім месцы — бо можа ўвесь сьвет яго — адзінае месца й прычына. Думкі ў яго галаве нек так варушыліся і былі такімі цяжкімі, што як-бы й ня плылі яны, а нек валакліся і прытым усё аб нешта спатыкаліся. Так не маглі яны доўга ясна паставіць перад чалавекам нечага таго, што самы важны, самы патрэбны пункт усяго. Гэты пункт не адчуваўся, была ўпэўненасьць, што ён існуе, а што ён і дзе ён — трудна было ўведаць, і гэта мучыла.
І тады ўжо ясна адчуў Парфір Кіяцкі: „Гэта-ж трэба мне нешта важнае прыпомніць“. Адчуваньне гэтае вызвала аднекуль з глыбіні