Перайсці да зместу

Старонка:Пачуцьці (1926).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хто не адчувае тут гэтага хараства, а пасьля зьявілася патрэбнасьць у ўзвышэньні яго. Тады пашоў ён блізка да эстрады і нецярпліва чакаў, калі яна зыйдзе адтуль. Пасьля доўга гагаварыў з ёй у суседнім пакоі. Вынікам гэтай гаворкі было тое, што Нонна ад радаснай нэрвовасьці доўга не магла заснуць у тую ноч, а назаўтра Лінскі зашоў у брудны, праходны пакойчык, дзе жыла Нонна, і ўдваіх пашлі яны ў тэатр на балетныя спробы. Цераз пяць-жа дзён у афішах да тэатральнай пастаноўкі было напісана: „…Выступіць новая прыма-балерына, цыганка Нонна Аліна“…


Андрэй бачыў яе ў тэатры на сцэне. І зноў ахапіў быў яго сум па ёй, але цяпер іншы, чым тады — сум моцнага, які можа ўзяць тое, па чым сумуе, ды разважаньні не дазволяць гэтага. Сум гэты насіў ёй у сабе доўга, упэўнены, што пройдзе ён. І ён прашоў, толькі пакінуў па сабе сьлед — упэўненасьць у тым, што ўва ўсім ёсьць смутак і ўва ўсім ёсьць шчасьце…

А ўсё-ж стараўся ён не сустракаць Нонны і ня бачыць яе.