Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ясны летні дзень. Лысае жарабя. Маленькае гусяня. Яснае неба. Новае кола. Сталёвае пяро.

ЗАДАЧКА60. Дапісаць канчаткі ды падчыркнуць множны лік іменьняў прыметных простай рыскай, а адзіночны — пакручастай.

Ласы на чужы прыпасы. Раньн птушачка носік цярэбіць, а позьн вочкі працірае. Танн мяса сабакі ядуць. На бераз рэчкі стаялі тоўстыя стар дубы. Цікаўн кнігі ляжаць на паліцы. Свае леты малады ўспаміці буду. Тут і стар й мал, мужчыны й жанкі. Маладзеньк птушачкі паскідаліся з гнязда. Ластаўкі вылепілі харошаньк кругленьк гнязьдзечка. Самічка-ластавачка несла там свае маленьк рабеньк яечкі. Стары ластаўкі перасталі палохацца людзей. Баламутка на ўсяк штукі хутка. Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольн, узяты ткаць залат паясы. І цягам доўг часіны, дзявочы забыўшы сны, свае шырок тканіны на лад пэрсідзкі ткуць яны (М. Багд.) Цяжк хмары паўзьлі па шэрым неб. Чорн цені наводзілі на ўсё жывое страх. Быў гарач летн дзень. Хмурн елкі панура шумяць. Нетры лясн спрадвеку хаваюць некую тайну ад вока людзей (Я. Кол.).

Скланеньне йменьняў прыметных.

Іменьні прыметныя скланяюцца, г. з. — зьмяняюць свае канчаткі ў залежнасьці ад склонаў, родаў і лікаў.

Імя прыметнае ставіцца ў тым склоне, ліку й родзе, у якім стаіць імя назоўнае да каторага яно адносіцца (стары дуб, старога дуба, старому дубу, старым дубам, пры старым дубе; сіні колер, сіняга колеру, сіняму колеру, сінім колерам, на сінім колеры).