Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Правіла36. Імя прыметнае заўсёды адносіцца да імя назоўнага. Якога роду імя назоўнае, такога роду імя прыметнае. (Стары лес. Старая кніга. Старое пяро).

Іменьні прыметныя мужчынскага роду канчаюцца на ы, і (Ясны летні дзень).

Іменьні прыметныя жаночага роду канчаюцца на ая, яя, (Ясная летняя пагода).

Іменьні прыметныя ніякага роду канчаюцца на ая, яе (Яснае летняе неба); пад націскам — ое (Малое дзіця).

ЗАДАЧКА58. Дапісаць канчаткі йменьняў прыметных.

Старанн  вучань. Доўг  вяроўка. Сін  неба. Ясн  сонца. Зімов  вечар. Зімова  ноч. Сьляп  шчаня. Стар  страха. Сін  колер. Сін  папера. Залезн  абруч. Позьн  восень. Раньн  вясна. Дзеравян  ложка. Кругл  яйцо. Шырок  поле. Глыбок  рэчка. Сьляп  хлопчык. Зімов  раніца. Глух  куранё. Вялік  мароз. Тутэйш  тканіна. Забран  край. Беларуск  дзяржава. Малад  настаўнік. Смачн  страва. Салодк  сьліва. Салодк  яблык. Летн  сьпякота. Благ  жніва. Благ  ніва. Звонк  гук. Ціх  гук. Вялік  літара. Глыбок  мора. Гол  поле. Балюч  вока. Спрытн  хлопец. Прыгож  кветка. Сух  лісьце.

ЗАДАЧКА59. Дапісаць канчаткі, а йменьні прыметныя мужчынскага роду падчыркнуць простай рыскай, жаночага — дзьвюма, а ніякага — пакручастай (~~~~~~).

Бачу я жоўт  жытн  поле. Блазенск  век, блазенск  й гульня. Вялік  вор (мех), да мал  збор. Воўч  доля расьце скора. У чуж  шчасьце ня мухай упасьці. Высах, як мядзьвеж  лапа. Добр  чуваць далёка, а благ  яшчэ далей. Дурн  птушка сваё гняздо брудзіць.