ногі кормяць. Каля рэк туман падымаецца. Ціха за працу ўзяліся дзяўкі. Гнецца лес ва ўсе бакі. Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца. Ветрык лісьце чуць калыша. Пайшлі сьцежкі пракладаць. Гляньце, мужчыны: якія сялібы! Вецер сьвішча ды гне сіротку-сасонку к зямлі. Сасонка стаіць сіратою адна. Настане цяпло і спакой. Просіць сьмерці з гора. Кучка йдзе народу. Скончыўся зараньне век твой, чалавеча! (Я. Кол.). Адкрыты дарогі табе, чалавеча, на захад, на поўнач, на поўдзень, на ўсход. (Я. Кол.).
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Чую звон я нудны, рэдкі, невясёлы. Дзень сягоньня будны. Стогне звон жалобны. Была на зямлі вялікая суш. Па вуліцы йшоў кульгавы чалавек. Насталі халодныя асеньнія дні. Быў ціхі летні вечар. У цеснай крэпкай турме вялікага места сядзеў чалавек. Злыя людзі закавалі яго ў залезныя кайданы ды кінулі ў астрог. Сьвежае паветра не даходзіла ў турму. У сінім небе лёталі птушкі. Адна маленькая шэрая птушка села на залезную астрожную крату ды стала сьпяваць. Стары сабака ня мог вартаваць гаспадарскае дабро.
Правіла35. Слова, што азначае прымету, называецца імем прыметным.
Адны йменьні прыметныя азначаюць якасьць прадмета; яны называюцца якаснымі (кіслы квас, добрая сястра, малое дзіця). Якаснае ймя прыметнае азначае такую прымету, якая можа быць большаю й меншаю (квас кіслы, а воцыт кісьлейшы; зялёны, зелянейшы, найдабрэйшы). Другія прыметы азначаюць розныя напрыклад: 1) адносіны да таго матэр‘ялу, з якога прадмет зроблен (сталёвае пяро), 2) адносіны да месца (лугавая трава, гарадзкі, вясковы, тутэйшы) і 3) адносіны да часу, да вагі 1 г. д. (летні, леташні, заўтрашні, пудовы). Такія йменьні прыметныя называюцца адноснымі. Трэція прыметы азначаюць прыналежнасьць аднаго прадмета да другога; яны называюцца йменьнямі прыметнымі прыналежнымі (матчын дар, барсукова гара, мядзьвежая лапа). Імя прыметнае адказвае на пытаньні: які? якая? якое? (добры, добрая, добрае; лясны, лясная, лясное) або — чый? чыя? чыё? (воўчы, воўчая, воўчае). |