судзьдзя, сабака, мужчына і інш. Толькі ў прылад. склоне часамі сустракаюцца формы мужчын. скланеньня (з бацькам, з старастам, старшынём, сабакам, заместа — з бацькаю, старастаю, старшынёю, сабакаю).
Але часамі гэтыя словы скланяюцца, як мужч. род: бацька, бацька (заместа бацькі), бацьку, бацькам, пры бацьку.
Правіла31. Склонавыя канчаткі йменьняў жаночага роду.
1) Назоўны склон множнага ліку мае канчаткі ы, і (сёстры, кнігі, галовы, шапкі). 2) Давальны й месны склоны адзіночн. ліку маюць аднолькавую форму. У йменьнях, што маюць цьвёрдую аснову, гэтыя склоны канчаюцца на е: вадзе, галаве, руцэ, назе, сасе, (націск на канчатку); каліне, маліне, блазноце, рабоце (канчатак бяз націску). Калі-ж аснова слова канчаецца на адзін з зацьвярдзелых зычных ж, ш, ч, ц, р або на к (пасьля к тады, калі націск не на канчатку — лайка, матка, шапка, ласка), то ў давальным і месным склонах будзе ы: зары, гары, мяжы, душы, дзяжы (канчатак пад націскам); вуліцы, аборы, кашы, пражы, лаўцы, матцы, шапцы (канчатак не пад націскам). У словах з мяккаю асновай (з мяккім зычным перад канчаткам) заўсёды будзе канчатак і (зямлі, сям‘і, долі, княгіні, волі). 3) Іменьні з асноваю на г, к, х зьмяняюць іх на з, ц, с (рука — руцэ, нага — назе, страха — страсе, горка — горцы, дарога — дарозе, Лявоніха — Лявонісе). Увага. Гартанная аснова часамі зьмякчаецца і ў мужч. і ніякім родзе меснага склону (дух — дусе, страх — страсе, парог — на парозе, вуха — вусе). 4) Родны склон множн. ліку мае часта канчатак аў (яў), як у йменьнях мужч. роду (водаў, варонаў, маладзіцаў, земляў, нядзеляй, песьняў), але звычайна ўжываецца скарочаная форма (вод, варон, маладзіц, зямель, нядзель, песень, лялек, шпілек, зор, дачок, кароў, галоў). Толькі рук і ног заўсёды без канчатку аў. Радзей сустракаем канчаткі ей, ый (сьвіней, порцый, саней, настурцый (кветка). 5) Клічны склон аднолькавы з назоўным (бач. прав. 24). |