Гэта старонка не была вычытаная
Увага. Да гэтых слоў належаць: 1) іменьні ніякага роду на мя: імя, плямя, цемя, рамя, стрэмя і 2) гэткія як — цяля, парася, зерня, ваўчаня, кураня і інш.
Побач з формамі — цяля, зерня, кураня, ваўчаня, княжа, — можна ўжываць формы на o (ё) цялё, зярнё, ваўчанё, куранё, гусянё, кацянё, княжо і інш.
Устаўку ёс знаходзім у множным ліку слова кола — калёсы ды неба — нябёсы. Але множны лік ад кола — калёсы зьмяніў сваё значєньне ды значыць павозка.
| Н.В.К. | 1) | імя | 2) | ім—я | ягн—я |
| Родн. | ім—я | іменьн—я | ягняц—і | ||
| Дав. | ім—ю | іменьн—ю | ягняц—і | ||
| Прл. | ім—ем | іменьн—ем | ягн—ём | ||
| Месн. | ім—і | іменьн—і | ягняц—і | ||
| Н.В.К. | іменьн—і | ягнят—ы | |||
| Родн. | іменьн—яў | ягнят—(аў) | |||
| Дав. | іменьн—ям | ягнят—ам | |||
| Прл. | іменьн—ямі | ягнат—амі | |||
| Месн. | іменьн—ях | ягнят—ях | |||
ЗАДАЧКА 50. Напісаць у множным ліку: 1) плямя, цемя, рамя, стрэмя і 2) іменьні маладых птушак і жывёлін: галубяня-галубяняты, парася-парасяты і г. д.
Скланеньне йменьняў назоўных жаночага роду.
| Наз. | галав—а | малін—а | горк—а | зар—а |
| Родн. | галав—ы | малін—ы | горк—і | зар—ы |
| Дав. | галав—е | малін—е | горц—ы | зар—ы |