Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА49. Аб‘ясьніць канчаткі

Блеск гарачы сьлепіць вочы; душна ў лесе і палёх. Некім жалем павявала ад аголеных палёў. Вецер ліст з палёў атрос, і на поле свае ковы кінуў зьлёгенька мароз. (Я. Кол.). Ёсьць у нашым краі многа азёр. Вецер круціць крыльле ў ветраку ды надзімае парусы на караблёх. Колас ня гнецца зярнём да зямлі. Многа ўсякіх думак у вачох Ігната. Аж пацямнела ў ваччу. Трэці Гаўрыла — мужык барадаты — абводзіць вачамі ўсю даль. (Я. Кол.). Гэй, гусьляр-пясьняр, мой браце! грай, сьпявай у полі, у хаце! (Я. Куп.). Вада патрэбна і расьлінам і стварэньням. На зямлі жыве многа ўсякіх стварэньняў. Без вады стварэньні й расьліны згінулі-б. Вада напаўняе ўглыбленьні ў сушы. Торба з хлебам за плячыма. Ужо за цёмны лес сонца скрылася. На зямлю з нябёс цень спусьцілася. На галінах дрэў птушкі спаць ляглі, і з палёў у хлеў стады ўсе пайшлі. (Зяз.). Пішчаць дзесь чайкі на балотах. З поля зьбяры ў адну кучу каменьне, бо замінае яно надарэмна. (А. Гал.).

Скланеньне слоў: ВОКА, ВУХА.

Адзіночны лік.
Множны лік.
Н.В.К.вок—авух—авоч—ывуш—ы
Родн.вок—авух-авач—эйвуш—эй
Дав.вок—увух—увач—омвуш—ом
Прл.вок—амвух—амвач—мі[1]вуш—мі[2]
Месн.вок—увус—евач—ох[2]вуш—ох[2]
  1. ↑ Можна ўжываць і гэтакія формы: вачыма, вачамі; вушыма, вушамі; у ваччу, у вушшу.