| Дав. | насеньн—ю | жыцьц—ю | пол—ю |
| Прыл. | насеньн—ем | жыцьц—ём | пол-ем |
| Месн. | насеньн—і | жыцьц—і | пол—і |
| Множны лік. | |||
| Н.В.К. | ——„—— | ——„—— | пал—і |
| Родн. | пал—ёў | ||
| Дав. | пал—ём | ||
| Прыл. | пал-ямі | ||
| Месн. | ——„—— | ——„—— | пал—ёх |
Правіла28. Канчаткі меснага склону ніякага роду.
Месны склон ніякага роду адзіночнага ліку гэтак сама, як і ў мужчынскім родзе, мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у, у залежнасьці ад таго, на які гук канчаецца аснова слова (Бач. правіла 26). Напрыклад: а) у сяле, на акне, на сукне, у гумне, на пісьме і г. д. (канчатак е пад націскам); на сене, у леце, на целе, пры слове, на небе, на палене, на калене і г. д. (канчатак е не пад націскам); б) у жыцьці, у лахмоцьці, пры здарэньні, на гальлі, на полі, у скляпеньні і інш. в) пры дабры, на плячы, пры гуменцы, у моры, пры вогнішчы, на сэрцы, на сонцы, пры аконцы і г. д. г) словы з асноваю на К маюць У: на воку, века — на веку. |
ЗАДАЧКА47. Аб‘ясьніць канчаткі.
Ой у полі дымно ды курно, за туманам сьвету ня відно! На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Пачарнеў на по-