ЗАДАЧКА45. Аб‘ясьніць канчаткі ў месным склоне: е, і, ы, у.
Цєлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе Нёмна. Толькі на лузе блішчыць яшчэ сьнег і лёд. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі. На беразе стаяла цєлая куча народу. Толькі ў часе глухой непагоды з берагу Нёман ня выйдзе амаль. (Я. Куп.). Нікла жыцьце ў лесе шумным. На скошаным лузе пасьвіліся стадкі. Што мілей за ўсё на сьвеце? Цэлае лета вісеў жолуд на старым дубе. Пастушкі сядзелі пры агні ды пяклі сала на скопічах. Салавейка жыў у зялёным гаі. Быў на кані і пад канём. Дзе прыгляднікаў многа, там посьпеху мала. Гэты цьвеце па ўсім сьвеце. Дзесятая вада па кісялі. На злодзеі шапка гарыць. Золата і ў попеле відно. Ката ў мяшку ня купляюць. А воўку памоўка, а воўк тут. На вяку ўсяго нажывеш. На сваім кані, як хачу, скачу. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. На мяжы расьце груша. У Слуцку ўсё палюдзку. Яго доля ў канцы поля. Хата стаяла на ўзгорку.
Правіла27. Канчаткі іншых склонаў мужч. роду, і формы вінавальнага склону.
1) Назоўны склон множн. ліку мае канчаткі ы, і (сталы, валы, народы, настаўнікі, локці, вераб‘і, гаі). 2) Прыладны склон адзіночн. ліку, родны, давальны й месны склон множн. ліку маюць у канчатку о, (пры мяккай аснове ё), калі націск прыходзіцца на канчатак (ару валом, ласём, пры валох, пры ласёх, на пнёх, пры вераб‘ёх, буслох). Калі-ж націск ня прыходзіцца на канчатак, то заместа о будзе а (пры мяккай аснове — я); толькі ў прыладным склоне адзіночн. ліку астаецца е (як пасьля націску): народам, страхам, гаем, звычаем, прыяцелем, даю народам, прыяцелям, няма народаў, прыяцеляў, пры народах, прыяцелях). Бачым, што е ў склонавых канчатках падлягае правілу аканьня (хоць і пасьля націску), застаючыся ў сіле толькі ў аснове слова (ве́цер, пе́вень, ко́лер). Толькі ў прыладным склоне адзіночнага ліку астаецца е (локцем, гаем, абычаем, жалем). 3) Вінавальны склон адзіночнага ліку йменьняў, што азначаюць прадметы ажыўленыя, аднолькавы з родным склонам мужч. роду адзіноч. ліку (бачу брата, мужа, паю каня). Іменьні, што азначаюць прадметы неажыўленыя, маюць вінавальны склон аднолькавы з назоўным (нясі стол, сячы дуб, мець рубель), хоць часамі кажуць і — сячы дуба, мець рубля. У множным ліку толькі йменьні, што азначаюць чалавека, асобу, маюць вінавальны склон аднолькавы з назоўным (бачу братоў, сватоў, паноў, але — ганю валы, пасу коні, бачу ваўкі). |