прапала. У страху вочы па яблыку. На гэта ня было ўгавору. Тань, да тавару ня гань. З чужога коніка і ў гразі злазяць. Ні ладу, ні складу. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Ня зьведаўшы броду, ня кідайся ў воду. Мура лбом не разаб‘еш. Ліса ад дажджу і пад барану хавалася. Шукай ветру ў полі. З вялікага грому часам малы дождж бывае. За посул гневу няма. Замок не для злодзея, а для пана дабродзея. Жыве на канцы языка. Дай каню аброку — прыедзеш к сроку. Гэтага цьвету па ўсім сьвету. За туманам сьвету ня відно. Голы разбою не баіцца. Ня было таго дню, каб было спакойна. Маленькі сабачка да веку шчаня.
Правіла26. Месны склон адзіночнага ліку йменьняў назоўных мужчынскага роду мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у.
1) Канчатак е знаходзім у йменьнях назоўных з цьвёрдай асновай: (на дубе, пры стале, у мліне, у кажусе, граць на разе, у гаросе). 2) Канчатак і маюць іменьні з мяккай асновай (і калі канчатак й) на кані, пры госьці, на камені, пры салаўі, у гаі, пры цесьці, на Дунай. 3) Калі аснова канчаецца на ж, ш, ч, ц, р (зацьвярдзелыя гукі), то заўсёды будзе ы (на нажы, на дажджы, у калодзежы, у шалашы, на абручы, на пальцы, на канцы, у бары, на тапары). 4) Але калі йменьні з асноваю на ж, ш, ч, ц, р азначаюць асобы, то маюць у (пры Грыгору, Лукашу, аб Марцінкевічу, пры купцу, аб чужаземцу, пры мужу). 5) Іменьні з асноваю на к блізка заўсёды маюць канчатак у (на суку, у Менску, на пяску, аб воўку, на языку, аб чалавеку). |