|
Прышоў брат. |
У першым сказе слова брат стаіць у назоўным склоне, а ў другім — у клічным.
У значэньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон. (Паслухай, братка!) Але клічны склон у беларускай мове мае і свае асобныя канчаткі — у (ю), е (посьле зацьвярдзелага зычнага а). Напрыклад:
1) браце, сваце, куме, воле, дубе, лесе, голубе.
2) чалавеча, ойча, казача, воўча, купча.
3) сынку, братку, сватку, дзедку, татку, тату, дзядзьку, галубчыку, явару, яварочку, бору, пісару, панічу, мужу, дабрадзею, гаю, коню.
У множным ліку часамі ўжываецца канчатак ове (сватове, братове, жыдове).
Увага1. Калі ў значэньні клічнага склону ўжываецца назоўны склон, то здараецца й наадварот: у значэньні назоўнага склону ўжываецца клічны склон. (Паехаў мой сынку на вайну. Ня я скачу — няволя: застаўляюць панове.
Увага2. Клічны склон мае свае асобныя канчаткі толькі ў іменьнях назоўных мужчынскага роду. У іменьнях жаноцкага й ніякага роду клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным. (Літва, родная зямелька! Жальцеся, звонкія струны! О, поле, поле! хто цябе ўсеяў мёртвымі касьцямі?).
ЗАДАЧКА42. Іменьні назоўныя, пастаўленыя ў клічным склоне, падчыркнуць простай рыскай, а формы клічнага склону, ужытыя ў значэньні назоўнага склону, — пакручастай.
Барысе, Барысе, сам бараніся! Гэты цьвеце па ўсім сьвеце. Квіта, пане Мікіта! Кепска, пане Грыгоры: што далей, то горай! Языча, языча! ці ліха цябе мыча? Ва мне сядзіш, а мне дабра ня зычыш. Сівы галубочку сядзеў на дубочку. Гніся, кум,