Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
б) Множны лік.
Назоўны браты дубы нагі сёлы
Родны братоў дубоў ног сёл(аў)
Давальны братом дубом нагам сёлам
Вінавальны братоў дубы ногі сёлы
Прыладны братамі дубамі нагамі сёламі
Месны братох дубох нагах сёлах
Клічны браты
братове
дубы

ЗАДАЧКА41. Сьпісаць, іменьні назоўныя падчыркнуць ды надпісаць зьверху скарочана, у якім склоне яны пастаўлены.

ЖНІВО.

Рэдкае збожжа. Травы палавіна. Колас ня гнецца зярнём да зямлі. Знаць, нешчасьліва была та часіна, як кідалі зерня сяўцы па ральлі! Вышлі на поле вось жнеі з сярпамі ў лапцях лазовых, а хто без лапцей. Ніва пустымі шуміць каласамі. Ніва ня цешыць жаночых вачэй. Горача ў полі. Эх, жар дакучае! Праца марудна, бясконца цяжка. Сьпіну і плечы ім боль адбірае. Аж дзервянее у жнеек рука. Збэрсана жыта. Чапляецца колас. Жменя нажата. Разагнецца жняя. Жменю паложыць на скручаны пояс… Цяжкая, жнейка, праца твая! Ціха на полі ў палудзень гарачы. Хоць-бы дзе кусьціка рэдкая цень! Толькі ў калысцы плач чуеш дзіцячы. Нудна над вухам зьвініць авадзень (Я. Колас).

Правіла24. У клічным склоне ставіцца назоў тае асобы або рэчы, да каторае зварачаюцца ў сказе з мовай. Гэтым клічны склон розьніцца ад назоўнага склону. Напр.: