мядзьведзь, певень, шпак, вецер, хмара, курыца, гусяня, куранё, страта, плакса, жыцьцё, бяда, гора, цяля, авечка, зерня, імя, дуб, арэх, маліна, цень, суніца, крыніца, гаспадар, гаспадыня, мужчына, пень, яліна, вёска, гняздо, сяло, гумно, поле, касьсё, места, горад, мястэчка, месца, рэчка, рака, Нёман, пяро, гумно, балота, Беларусь, гультай, гультайка, сонца, мора, гара, калена, палена, клопат, жальба, жалоба, злосьць, маркота, шчасьце, жыцьце, сьмех, грэх, радасьць, надзея, кроў, роў, броў, сірата, патрава, сенажаць, сена, вока, века, век, вуха, плямя, неба, шчаня, калека, няўмека, прастарэка, рамень, стрэмя, цемя, неба, нёба, аўторак, серада, боль, верабей, гай, звычай, сук, вораг, крыкса, хараство, птаства, жывёла, агародніна, малако, насеньне, сьмецьце, каменьне.
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Лік іменьняў назоўных. Конь бяжыць — зямля дрыжыць. Шпарка коні ймчацца ў полі. На сваім сьметніку і певень сьмелы. Поўнач пеўні пракрычалі. Дзе сваё вока не дабачыць, там ворак плаціць. Блеск гарачы сьлепіць вочы. Селянін жыве на вёсцы. Сяляне пайшлі на поле. Чуліся зыкі дзявочых песень. Няхай плачам у сіняй далі песьня разальлецца. Повен хлявец белых авец. Сьпі, маё дзіцятка! Рвеце, дзеткі, сабе кветкі!
Правіла22. Іменьні назоўныя бываюць трох лікаў: адзіночнага, множнага, а часам і парнага.
Калі ймя назоўнае азначае адзін прадмет (стол, птушка), то яно адзіночнага ліку.
А калі імя назоўнае азначае многа прадметаў — два ці болей, то яно множнага ліку (сталы, птушкі).
Парны лік часам маюць іменьні назоўныя жаночага роду, калі азначаюць пару прадметаў. Напрыклад: дзьве назе, руцэ, сасе, дзьве карове.
Ад множнага ліку трэба адрозьніць такія йменьні, што азначаюць збор аднолькавых прадметаў (гальлё, лісьце, каменьне, калосьсе і інш.).