ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Род іменьняў назоўных. Сьпісаць і да кожнага імя назоўнага прыставіць адпаведнае слова — мой, мая, маё.
Мой айцец, мая маці, маё дзіця… кніга, пяро, дом, шкло, сястра, конаўка, дзед, стол, нага, паліто, сэрца, сшытак, ключ, акно, сабака, гусь, шапка, дачка, сын, дуб, галава, бот, вядро, вока, брова, вуха, поле, лес, сасна, конь, папера, сон, касьба, сотня, палавіна, хараство, малюнак, народ, туман, плячо, крык, гутарка, прамова, гультайства, жыцьцё, дзедзя, кураня, маці, зямля, імя, пані, воля, брат, каліна, века, век.
Правіла21. Іменьні назоўныя бываюць трох радоў: мужчынскага, жаночага й ніякага.
Калі да імя назоўнага можна прыставіць слова мой, то яно мужчынскага роду (брат, стол, конь, сьнег, вугаль).
Калі да імя назоўнага можна прыставіць слова мая, то яно жаночага роду (кніга, сястра, бяда, гульня, лазьня).
А калі можна прыставіць слова маё, то гэта імя назоўнае ніякага роду (дзіця, дабро, неба, гора).
Некаторыя йменьні належаць да агульнага роду, калі могуць азначаць як мужчынскі, жаночы, так і ніякі род (сірата, калека, скупяньдзя).
Увага. Такія йменьні назоўныя, як — старшыня, стараста, судзьдзя, ваявода, сабака, — маюць форму жаночага роду, але належаць да мужчынскага роду.
Род такіх іменьняў найчасьцей пазнаецца па сэнсу, па значэньню.
ЗАДАЧКА39. Выпісаць спачатку йменьні назоўныя мужчынскага роду, потым жаночага, ніякага ды агульнага роду.
Дзед, брат, сястра, баба, дзіця, Антон, ягня, маці, няня, пані, Ганна, баран, дачка, конь, вол, воўк, гусь, гусак, заяц,