Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


ЗАДАЧКА35. Падчыркнуць назовы прадметаў ажыўленых простай рыскай, а неажыўленых — пакручастай

Цары паілі нас маною,
Дык нам спакой, а ім вайна!
Супроць вайны пайдзём вайною:
Душа ў салдаты — ні адна.
Калі-ж уладзяць з намі гулі,
Пагоняць нас на бой за іх,
То будуць знаць, што нашы кулі
Пачнуць страляць па іх самых.
Мы ўсе работнікі, сяляне —
Сусьветны рой працаўнікоў —
Мець будзем на зямлі ўладаньне,
А дармаеды прэч, далоў!
Жывіцца целам нашым годзе
Усім трутнём і груганом!
Для нас паўстаўшых сонца ўсходзе,
Сьвяціць нам будзе век вяком!
Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасьці братняй
Узьняўся людзкі род!

Правіла19. Кожны прадмет мае свой назоў, сваё імя.

Назоў прадмета ёсьць імя назоўнае. (Курган, пустка, балота, чалавек).

Увага. Іменьні назоўныя могуць азначаць прадметы, прыметы, лік, дзеяньне, стан і г. падобн. Напрыклад:
1) прадметы — стол, тапор, хата, вада, навука, кот, дзерава;
2) прыметы: спрытнасьць, дабрата, адвага, хараство;
3) лік: сотня, палавіна, тузін, капа, дзесятак;
4) дзеяньне: глум, разбой, зьдзек, чытаньне, малацьба, касьба;
5) стан: сон, гультайства, хаценьне, цярпеньне.