Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Правіла18. Курган, балота, пустка, узьбярэжжа, рака, памятка, гальлё, сухазельле, грудзі, вецер, жальба — усё гэта названы прадметы.

Пра прадмет пытаюць: хто гэта? (чалавек) або што гэта? (курган).

Адны прадметы пазнаюцца пачуцьцямі (зрокам, слухам, нюхам, смакам і дотыкам) і называюцца пачуцьцёвымі (дуб, вада, зямля); другія прадметы пазнаюцца розумам і называюцца разумовымі (жальба, праўда, гора, злосьць).

Пачуцьцёвыя прадметы бываюць жывыя, ажыўленыя (чалавек, князь, муха) і няжывыя, неажыўленыя (вецер, камень, дуб, вада).

ЗАДАЧКА34. Сьпісаць і падчыркнуць назовы прадметаў пачуцьцёвых простай рыскай (———), а разумовых — пакручастай (~~~~~).

Паўстань, пракляцьцем катаваны!
Паустань, хто з голаду век пух!
Бурліць наш розум ўзбунтаваны,
Няволі кліча рваць ланцуг!

Стары парадак мы зруйнуем
Магутным выбухам сваім
І сьвет на новы лад збудуем:
Хто быў нічым — той будзе ўсім!

Ніхто ня дасьць самохаць волі —
Ні бог, ні цар, ні багатыр,
Даб‘ёмся самі лепшай долі…
Дабро для усіх — наш правадыр!

Каб ня згібаці плеч пакорных,
Каб волі дух лунаў у нас —
Адважна плаўма сталь у горнах,
Пакуль у кузьні жар ня згас!