Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Правіла14. Тыя сказы, што маюць толькі асноўныя часьціны сказу (дзейнік і выказьнік), называюцца кароткімі, або неразьвітымі. (Сонца зайшло. Сьцямнела).

Сказ, што мае, апрача асноўных часьцін, даданыя, называецца разьвітым, або пашыраным. (Побач раскінулісь родныя вёскі. Нудная восень прышла).

ЗАДАЧКА28. Выпісаць спачатку кароткія сказы, а потым — разьвітыя.

I. Усё павяла. Дожджык сее беспрастанку. Вецер сьвішча. Толькі стогі парыжэлыя стаяць. Белыя валокны сьцелюцца над долам. Сьціхнуў лесу шолам. Стогі лугавыя вежамі жаўцеюць. Нешчасьліва наша доля нам нічога не дала. Уюцца думкі, цёплы вецер павявае. Люблю пазіраць я на поле вясной. Калышацца жыта. Зелянеюць межы. Было цёпла. Над палямі змрок прарваўся. Лес туманам заснаваўся. Між палёў шырокіх я адзін стаю. Ахваціла ціша ўсю душу маю. Ярка сьвеціць сонца. Ліст не скалыхнецца. Плача зімка. Льлюцца сьлёзы. Ажываюць яры. Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскаваліся рэкі ад лёду. Сонца ўносіць цяпло і пагоду. Шумныя песьні іграюць лясы. Павявае вятрок цеплаваты. Белая ніва ад сьнежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы. (Я. Куп.) Прышла восень. Падае пажоўклае лісьце з дрэў. Ідуць дажджы. Збожжа з палёў сабрана. Ляжыць поле аголенае, сумнае.

II. Надышла вясна. Прыгрэла сонейка. Згінуў сьнег. Асушылі вятры зямельку. Вышаў араты з плугам у поле. Рэжа ён землю нарогамі. Кладзецца зямля ў роўныя загоны. Потым землю барануюць. Сейбіт раскідае жменяй зерняты па ральлі. Праз некалькі дзён збожжа ўзыходзіць. Поле зноў пакрываецца зяленівам. Яно зноў выглядае сьвежа й прыгожа. Збожжа расьце ды калышацца ветрам. Цешыцца сэрца працавітага гаспадара. Хутка расьце жыта. Кожнае каліва зялёны каласок выпускае. Паважным і павольным становіцца колас: ён трымае вялікі скарб — хлеб для людзей. Настала лета. Сонца грэе што-раз гарачэй. Пажоўклі каласкі. Зжаўцела саломінка. Ціхае поле зала-