пазрывала. Муж нябожчык ўсплыў на думку. Вобразы мілыя роднага краю смутак і радасьць мая! Высок, высок паркан сьцяна! Коніка сябра свайго паганяй! І яго панукі крыку ня чакае Сіўка. Адпачыўшы, зноў конь цягне сошаньку крывулю. Няхай жыта нашу ўцеху не кране град ніколі! А там каля агню варушыліся й бегалі дзеці. Рана ўстала Алена да сонца. На саломцы тонкай у траве густой сьпее-дасьпявае колас сіратой. На скошаным лузе недалёка ад дубоў пасьвіліся стадкі. Маленькія камарыкі таўкачыкі кучкамі гулялі на сонцы. Было тут у дубох адно прыгожае месца. І рэчка ў хвалях жалобе бяжыць, і неба праз сьлёзы глядзіць. Смутна сэрцам прачуваю вашы думкі сьпевы. У самым беразе у вадзе чуць-чуць шарасьцей чарот. Я знаю ў полі двух родных братоў зялёных, кудравых і сьвежых дубкоў. Недалёка пад гарою было балота.
II. У цёмным лесе у вялікай нары вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ваўчанят вадзіў аблетак гадавалы воўк. Доўга рабіў ён шкоду людзям гэты разбойнік. У канцы вёскі каля старэнькай хаткі ўдавы Тамашыхі собралася кучка баб. І вось яна ўжо Тамашыхай стала Тамашыхай гаспадыняй. Каля крыжовых дарог пад узгоркам разрасьліся кусьцікі пад‘яловец, сухадрэўка й лаза. (Яд. Ш.). Маладзенькая травіца атава блішчыць на сонцы. За вёскай на полі ўзрастае сасонка. І сьніцца ей беднай, што вецер зьнямее, настане цяпло і спакой. Плаваюць па моры вялікія параходы або караблі. У моры жыве многа ўсялякай рыбы дробнай і вялікай. Не знаходзяць сабе яды ўзіму балотныя птушкі буслы, жураўлі бакасы. Засумуюць зноў балоты бяз вас (птушкі) госьці лета. Сьпераду лятуць самыя дужыя й разумныя птушкі правадыры. На чужыне жывуць птушкі ўсе разам і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. А навокала — драбяза валасянкі, падманкі, беражанкі й жаваранкі. За вакном на прызьбе бачнелася касматая галава Мушкі.
III. Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю. Быў у школе адзін хлопчык маленькі, мізэрны, слабы. Нягодныя хлопцы вучні надта яму дакучалі. Гурток вучняў хлопцы й дзяўчата кагось абступілі ды нешта голасна й сярдзіта гаварылі. Памаленьку незаметна для нас самых у нашу душу засяваецца зерня страху.