6) розныя ўражаньні (напрадзіў, надзіва, нажаль, нашчасьце і інш).
Пабочныя словы не адносяцца ні да якой часьціны сказу, дзеля гэтага яны аддзяляюцца коскамі.
Калі пабочнае слова стаіць у пачатку сказу, то пасьля яго ставіцца коска. (Відаць, пойдзе хутка дождж); калі яно стаіць у сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў (Сёлета, мабыць, цяжкі будзе год). А калі пабочнае слова стаіць у канцы сказу, то перад ім ставіцца коска. (Вайна будзе, кажуць).
ЗАДАЧКА24. Перапісаць ды пабочныя словы выдзеліць коскамі.
На вялікай знаць быў згубе ў далёкіх старонках. Нашая ластавачка напрыклад, лятучы у вырай, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяцёх тысяч міль. І дома мусіць вячэраюць цяпер. Ён мусіць зусім забыўся, што далі яму такую мянюшку. У дарозе вядомая рэч зразу зусім ня чуваць цяжару, а прайдзі далей, дык і хунт пудам здасца. (Яд. Ш.) Праўда сьпярша і па нашым целе забегалі мурашкі, а потым — нічога. (Яд. Ш.) Тыя дык прызнаюся адразу далі рады мне, старому. Ня рад відаць быў пан аконам гэткай праяве. Дакучыла відаць ёй карміць хлебам зьвера. Ажно прыйшлі ўрэшце тыя самыя людзі. (Яд. Ш.).
Ой відаць на навальніцу зранку прыпякае! Усё йшло здавалася яму сваею дарогай. От ведама забаўляліся, як умелі. Вышлі на поле вось жнеі з сярпамі. Гадкоў з восем мусіць мае? Вось на мель плыты ўзагналі. Ох, паплыў-бы я здаецца хмаркі разам з вамі (Я. Кол.)
