сьветлая доля Разьвейся туман, расплывецеся хмары над хатай пахілай маёй (Я. Куп.). Ня пужайся мой кумочак
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. Дзед, мабыць, не пачуў таго грукату. Ну, авось, табе паможа брат. Вот, напрыклад, маё, дык, пэўне-ж, райскае жыцьцё. Ён, здаецца, вучыўся заграніцай. Нажаль, я ня памятую такога здарэньня. Ты, разумеецца, паможаш мне ў прыгодзе. Напішы мне, калі ласка, пісямко да хаты!
Правіла11. Словы — мабыць, напрыклад, пэўне, авось, нябось, здаецца, разумеецца, нажаль, маўляў, памойму і інш. — называюцца пабочнымі.
Пабочнае слова ўстаўляецца ў сказ дзеля таго, каб паказаць, як асоба гаворачая адносіцца да выказанай ёю думкі.
Асоба гаворачая пабочнымі словамі можа выразіць:
1) упэўненасьць (запраўды, бяспрэчна, бязумоўна, пэўне, разумеецца, ей-права, вядома і інш.).
2) дагадку, няпэўнасьць або магчымасьць (бадай што, мусіць, здаецца, мабыць, відаць, знаць, авось, нябось і інш.).
3) чужую або сваю думку (кажуць, чуваць, маўляў, памойму, панашаму, па-мне і інш.).
4) паступовасьць (нарэшце, папершае, з аднаго боку, з другога боку і інш.).
5) вывад або заключэньне (такім парадкам, значыць, адным словам, стала быць і інш.).