ЗАДАЧКА22. Перапісаць і звароткі падчыркнуць.
Ой, воўча, сядзі моўча! Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрца не ўражай! Ня гудзі так, восень, непагодай дзікай! Ня крываўся, сэрца, з нядолі вялікай! Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Дай мне, кумка, мукі на аладкі! Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень! Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца. На табе, нябожа, што нам нязгожа! Ня цурайся мяне, панічок, што далонь пакрываюць мазолі! Чуў я, мужчыны, зямля прадаецца. (Я. Кол.). Вучыся, нябожа: вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. (Я. Куп.). Брацьця! ці зможам грамадзкае гора? Брацьця! ці хваціць нам сілы? Рушымся, брацьця, хутчэй! (М. Багд.). Эх, ты, небарака, то, знаць, па табе ўсё вецер сумуе ў вярбе! (Я. Кол.). Грайце, дудачкі, голасна! Скачэце, дзеванькі, хораша! Мой мілы пакою, добра мне з табою!
ЗАДАЧКА23. Сьпісаць і паставіць знакі прыпынку.
Зязюлька зязюлька кукуеш голасна да ня жаласна. Прыступі гаспадару да свайго караваю. Ой куды ты казача вандруеш. Глянь ты слаўны уладар на палеткі свае Жальцеся звонкія струны Люлі, сьпі мой сынку (Я. Куп.). Куды ты бяжыш дарога (Я. Кол.). Ціха братка не лякайся, з хлебам-сольлю не хавайся Салавейка лугавы ня пой рана да зары. Ой вы браткі вы мае запрагайце коні мне (п.). Адкуль родам купчоначка Ойчанька мой родненькі да убярэм мы ключначку да паставім на ґаначку. Ой Дунаю Дунаю як-жа нам ды назваць цябе ці жыва-здарова ты мая сястрыца Ня пытайся братка ці жыва-здарова, а пытайся братка, якая мая доля (п.). Гэй пажарнікі браць жвава коні да язды. Ты зялёная дуброва расьцьвітай і шумеці добрай славай пачынай Варушыся конік мой сівенькі Супачынь брат пастой, пакурым. Нядобра вы дзеткі зрабілі. Прэч гадзіны, сьліўні, рапухі Павесь шапачку мой сыне Ну сынок служы здаровы Што цябе чакае сын Муляр што ты будуеш каму Што-ж табе пісаць старэнькі Не настане кум ніколі супакой між намі. Чыжык чыжык дзе ты быў За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся мой дружа пастой (Я. Куп.). Я ад вас далёка бацькаўскія гоні. Дзе ты шчасьце маё, дзе ты