ЗАДАЧКА20. Сьпісаць і акалічнасьці падчыркнуць.
Месяц круглы ўстаў на небе. Над збожжам убогім вецер гуляе на волі. Пусьціўся Мікіта на валакіту. І туз часам воду возіць. Не пагаснуць зоркі ў небе. Хмель пружынамі абвіваў высокія тычынкі. Ад кургана да кургана, ад гаю да гаю ў пяць нітак лягла цьмяна дарожка крывая. А поўначы астры ў садзе расьцьвілі. Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, а вядуць яны ўсе да магілы. Даўно ўжо целам Я хварэю і хвор душой. Скора, скора дуне холад, сьнег пасыпле з сівых хмар. Зноў мароз надыдзе люты, і клубком паваліць пар. Бор стары завые нудна. Зашуміць кругом лаза. Пад іх шум ня раз на сэрца капне горкая сьляза. (Я. Кол.). Ужо й халодная восень прышла. Сонейка рэдка паказваецца з-за хмар. Не падымаецца яно высака над зямлёю. Позна ўзыдзе, нявысака падымецца ды зноў схаваецца. Хмары ня сходзяць з неба. Усё хаваецца ад холаду й дажджу. Усё пакінула нас разам з сонейкам. Толькі высака над зямлёю чуваць маркотны крык жураўлёў. Борзда лятуць яны з поўначы на поўдзень і сваім крыкам быццам шлюць нам сваё разьвітаньне. Лес агаліўся, парадзеў і стаіць сіратою, толькі жыта маладое расьце ды руніцца.
ЗАДАЧКА21. Выпісаць спачатку сказы з акалічнасьцямі месца, потым — з акалічнасьцямі часу, спосабу дзеяньня і г. д.
Ад цяплосьці не баляць косьці. Падаюць сьняжынкі чыстым серабром. Сеюцца пушынкі ціха пад вакном. Апаўшае ўвосень лісьце пойдзе расьлінам на карысьць. Зябнуць вербы на марозе. Глуха лес гамоніць. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Расьліны выгадавалі за лета насеньне. Усе пералётныя птушкі пакідаюць нас на зіму ды ляцяць у вырай. Застаюцца зімаваць з намі толькі галкі, вароны, вераб’і, сарокі, цецярукі ды яшчэ некаторыя птушкі. Дзікія зьвяры ад холаду залазяць у бярлогі. Шмат якія зьвяры ў самы халодны час засыпаюць. На прадвесьне яны прачынаюцца худыя ад доўгага сну. Зайцу самая халодная зіма не перашкаджае скакаць па сьнежнай роўнядзі. Віёрка прыпасае сабе з восені арэхаў у дупле дзерава. На зіму яна засыпае ў сваім гнязьдзе. Вучням далі разгадаць загадку. Загадка