Перайсці да зместу

Старонка:Пачатковая граматыка (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панураю чаргой стаялі хаты. Сьціхлі песьні зімняй буры. Вольныя птушкі кругом шчабяталі. Усе ласы на чужыя прыпасы. Два браты родныя цераз межу жывуць (вочы).

ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. ДАПАЎНЕНЬНЕ. Дзед лавіў невадам рыбу, а баба прала кудзелю. Пасварылася зіма з вясною. Чужая болька нікому не баліць. Каласочкі на соломках галоўкай качаюць. Рад любавацца я кветкай прыгожай. У лені баляць калені. Лясьнікова пасада стаяла пры лесе. Поле пакрылася зяленівам. Праца нам шчасьце дае.

Правіла8. Даданае слова ў сказе, што адказвае на пытаньні: каго? чаго? каму? чаму? каго? што? кім? чым? пры кім? пры чым? — называецца дапаўненьнем. (Сава ня ўродзіць (каго?) сакала. Жалем (чым?) сьціскаюцца грудзі.

Калі дапаўненьне адказвае на пытаньні каго? што? — то яно называецца простым. (Пастух пасе авечкі. Сьнег замятае дарогу). Усе іншыя дапаўненьні называюцца залежнымі.

У сказе дапаўненьне можа мець рознае значэньне: яно можа выражаць прыналежнасьць (хата бацькі), месца (хата ў лесе), час (гэта здарылася пад восень), параўнаньне (лепшы за брата, горшы за яго), прычыну (пасварыліся за ножык, за цацкі), спосаб дзеяньня (селі радком, хмель уецца пружынамі), частку прадмета (кусок хлеба, збан малака) і інш. ды адказваць на розныя пытаньні.

Дапаўненьнем можа быць кожнае слова, што падмяняе назоў прадмета, напр.: бачу сьляпога, пашкадуй малога, ня б’юць ляжачага, іншае дараванае даражэй за куплёнае, кожнаму сваё дзіця міла.

ЗАДАЧКА19. Перапісаць і дапаўненьні падчыркнуць.

Ніва пустымі шуміць каласамі. Ніва ня цешыць жаночых вачэй. Колас ня гнецца зярнём да зямлі. Працаю сілы прыроды к людзям у слугі ідуць. Пахілага дзерава вецер ня доміць. Умова