ўздымаўся туман над балотам. Праца ўвесь сьвет ускарміла. Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе Нёмна. На зямлі ляжаў глыбокі сьнег
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. АЗНАЧЭНЬНЕ. Постаць нязжатая слотамі гноіцца. Чужая яечня ня вечна. Таткава хата ўсім багата. Лёгкі ветрык сад калыша. Пяты год ужо пайшоў. Я маю пяць братоў. Паляўнічы забіў чацьвертага цецярука. Свая рука не ліхадзейка.
Правіла7. Даданыя часьціны сказу дзеляцца на — азначэньне, дапаўненьне й акалічнасьці.
Даданая часьціна сказу, што адказвае на пытаньні — які? чый? каторы? колькі? — называецца азнаЧэньнем. (Мяккі (які?) сьнег лятае пухам. Сын любіць свайго (чыйго?) бацьку. Яму пайшоў пяты (каторы?) гадок. Я маю пяць (колькі?) братоў).
ЗАДАЧКА18. Сьпісаць і азначэньні падчыркнуць.
Насталі туманныя дні. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі. Перастала грэць яснае сонейка. Ужо й халодная восень прышла. Маладое піва выходзіцца. Воўчая доля расьце скора. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. За свае грошы я ўсюды харошы. Стаіць сьвятліца нова зрублёна. Хмаркі ахварбаваліся ў залаты цьвет. Бор зялёны загуў дружным гоманам. Чорныя думы мне спаць не даюць. Чаго хмурыцца неба сіняе? Чаго носяцца віхры дзікія? На вялікім сьвеце б’е жыцьцё крыніцай. Лісьце зжаўцелае з дрэў асыпаецца. Неба адзелася цёмнымі хмарамі. Нашы сасонкі шумнага бору далі вам хаты. Нашыя жнейкі ў жніўную пору пелі вам песьні. Вашым патомкам нашыя маткі казкі складалі. (Я. Куп.). Плачуць бязьлістыя ліпы старыя. Калісьці летняй рабочай парой праз вёску я йшоў