ЗАДАЧКА13. Перапісаць, дзейнікі падчыркнуць ды паставіць над імі адпаведныя пытаньні.
Праляцела борзда лета. Пусты ўлетку нашы вёскі. Будзіцца посьля зімовага сну па хацінках люд працавіты. Шумныя бярозы пабяліў мароз. Лынула вон зімовая вада. Папсавала гразь дарогу. Перавалы загулі. Глядзіць прыветна з неба сонца. Першая жаваранка запела ціха аб вясьне. Люблю я прывольле шырокіх палёў. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў кружочак. Сіняе неба ўсё сонцам заліта. Вышлі на поле жнеі з сярпамі. Плачуць ветры над магілай. Мяккі сьнег лятае пухам. Пешы коннаму не таварыш. Пяць больш за чатыры. Кветка красуе на грунце ўбогім. Колас ня гнецца зярнём да зямлі. Даль паўнютка ціхай смуты. Лёгкі ветрык сад калыша. Сыты галоднаму не спагадае. Праворны ўсюды пасьпее. Чужымі сьлязьмі ніхто не разжывецца. Прыгожаму ўсё прыстала.
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. ВЫКАЗЬНІК. Поўнач пеўні пракрычалі. Льецца Нёман паміж гораў. Пачаліся вясеньнія работы. Цягнецца араты за крывой самой. Конік сьлепаваты трасе галавой. Час прамінаецца. Цукер салодкі. Язык Кіева дапытае. Жыта каласістае. Курыца — птушка. На небе зоры мігацяць.
Правіла3. Тое, што гаворыцца аб дзейніку, называецца выказьнікам. (Жалем сьціскаюцца грудзі).
1) што робіць прадмет? (дзеяньне яго),
2) што робіцца з прадметам? (стан яго),
3) які прадмет? (якасьць яго).
4) што такое прадмет? (род яго).
ЗАДАЧКА 14. Перапісаць і выказьнікі падчыркнуць.
У полі глуха вецер сьвішча. Белай пялёнкай сьнег разьлягаецца. Нікнуў зорак блеск халодны. Новае жыцьце прышло. Пусьцее поле. Моўкне птушка. Скідае жоўты ліст бяроза. Рад