поўначы павеяў сьнягамі ўсю зямлю абвеяў азябшых птушак б’ець каршун і будзе так са дзьве нядзелі імша заціхне ў касьцеле замоўкне бусел-клекатун загіне з выстралу каршун.
Я. Купала.
Ярка на камінку смолны корч палае бацька на калодцы лапаць выплятае латае халацік на зуслоне маці сын васьмёхгадовы корчык падкладае сьветлая галоўка мысьлямі занята многа ўсякіх думак у вачох Ігната белым інеем пакрыты на гасьцінцы беразьняк сьнегам космы ўсе абвіты у белым сьнезе маладняк сьвішчуць сані на марозе коні пырхаюць, хрыпяць крык і гоман на дарозе бомы стогнуць і зьвіняць скверыць холад пабялелі вусы, сьвітка вазака толькі шчокі счырванелі ад марозу у мужыка. (Я. Колас).
ПРЫКЛАДЫ ДЛЯ РАЗБОРУ. ДЗЕЙНІК. Прышла зіма халодная. Прыцьмілася сонца яснае. Прыціх тум баравы. На полі пустка страшная. Між палёў шырокіх я адзін стаю. Сьляпы сьляпому не павадыр. Адзін другога не пераважыць. Авось нябосю брат. Чужое ня грэе.
Правіла2. Тое, аб чым гаворыцца ў сказе, называецца дзейнікам. (Птушкі ў лесе шчабяталі).
Найчасьцей дзейнік азначае прадмет, які нешта дзее або з якім нешта дзеецца. (Пастух трубіць. Зоркі сьвецяцца).
Дзейнік адказвае на пытаньне: хто? калі прадмет ажыўлены. (Ваўкі (хто?) па сьцежках шляюцца), і што? — калі прадмет неажыўлены. (Раскаваліся рэкі (што?) ад лёду).